У межах мерапрыемстваў да Дня беларускай навукі 24 студзеня 2025 г. адбыўся круглы стол “Актуальныя пытанні міжкультурнай камунікацыі” навуковых студэнцкіх аб'яднанняў кафедры раманскага мовазнаўства (“Творчая майстэрня перакладчыка”, “Літара”, “Майстэрня перакладу”).
Мерапрыемства было накіравана на павышэнне ўзроўню тэарэтычнай, навукова-практычнай і метадычнай падрыхтоўкі студэнтаў, фарміраванне і развіццё ў навучэнцаў творчага мыслення і навыкаў у арганізацыі і выкананні навукова-даследчай работы.
Былі разгледжаны заканамернасці лінгвістычнага аналізу розных тыпаў дыскурсу, спецыфіка сучасных тэорый дыскурсіўнага аналізу, а таксама актуальныя пытанні тэорыі перакладу і шляхі іх вырашэння ў перакладчыцкай практыцы.
Даклады студэнтаў "Спецыяльны пераклад матэрыяльна-тэхнічнага і праграмнага забеспячэння" (Данесевіч Паліна, 4 курс), "Асаблівасці перакладу ў IT сферы" (Зарэцкая Соф'я, 4 курс), "Фарміраванне вобраза французскага палітыка сродкамі моўнай метафары" (Ермаловіч Вікторыя, 4 курс), «Гендарная рэпрэзентацыя ў рэкламным дыскурсе» (Апалонік Ірына, 3 курс), «Функцыянальна-прагматычны патэнцыял метафары ў аповесці Р. Ралана «Кола Бруньён»» (Бярозкіна Любоў, 3 курс), «Лінгвакультурны і прагматычны аспекты перакладу французскіх фільмаў на рускую і англійскую мовы» (Галуза Кірыл, 3 курс), «Лінгвакультурныя рэаліі ў арыгінальных франкамоўных вершах Ф. Цютчава» (Шпакоўская Беатрыса, 2 курс) выклікалі вялікую цікавасць ва ўсіх удзельнікаў круглага стала, спарадзіўшы ажыўленую дыскусію прысутных выкладчыкаў і пачынаючых даследчыкаў.








BY

