Да Дня беларускай навукі маладыя вучоныя філалагічнага факультэта сустрэліся 29.01.2025 г. на К. Маркса, 31 для абмеркавання актуальных пытанняў кадзіравання і дэкадзіравання мастацкіх тэкстаў – у межах навуковага семінара кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства.
Абмяркоўваліся тэмы нацыянальнага культурнага коду, “рэінкарнацыі” асобы аўтара і асаблівасці індывідуальнага дэкадзіравання мастацкіх тэкстаў, парадокс “ката Шрэдзінгера” ў дачыненні да камунікатыўных практык. На навуковым семінары прысутнічалі студэнты, аспіранты и дактаранты філалагічнага факультэта, а таксама выкладчыкі: загадчыца кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства дацэнт Т. А. Марозава, дацэнты Л. В. Алейнік, І. І. Шматкова, Г. М. Мятліцкая, прафесар Л. Д. Сінькова.
Навуковы семінар прайшоў у жывой дыскусіі розных пакаленняў даследчыкаў, якая не скончылася і пасля завяршэння асноўнага часу сустрэчы.



BY 
