Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на філалагічным факультэце на базе студэнцкіх груп 1–3 курсаў спецыяльнасцей «Беларуская філалогія» і «Славянская філалогія» была арганізавана віктарына «Я ‒ грамадзянін Рэспублікі Беларусь», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Віктарына была скіравана на абмеркаванне ў студэнцкай аўдыторыі пытанняў зместу і структуры дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года, узгадванне беларускіх канстытуцый савецкай эпохі 1919, 1927, 1937, 1978 гадоў, якія папярэднічалі з’яўленню Асноўнага закона 1994 года і заклалі асновы беларускай дзяржаўнасці, устанавілі сістэму дзяржаўных органаў і замацавалі асноўныя правы і абавязкі грамадзян.
Студэнтам былі прапанаваны таксама пытанні, якія заклікалі падумаць аб ролі Канстытуцыі ў прававой сістэме беларускага грамадства, іерархіі нарматыўных прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама тычыліся асэнсавання праў і абавязкаў грамадзян Рэспублікі Беларусь. Асобна актуалізавана ўвага на функцыі беларускай мовы як фактары яднання нацыі і яе ролі для захавання нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, культурных і духоўных традыцый.
Асноўная задача акцыі ‒ садзейнічаць станаўленню актыўнай грамадзянскай пазіцыі на аснове разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і павышэнню прававой і інфармацыйнай культуры студэнтаў філалагічнага факультэта, інфармаваць студэнтаў пра іх правы і абавязкі, асновы беларускага заканадаўства і дзяржаўнага ладу, сучаснай унутранай і знешняй палітыкі Беларусі.
Ініцыятарам мерапрыемства з’яўляецца куратар моладзевага праекта «Шануем мову як яднання дар» дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Анжаліка Садоўская.







BY

