Сэрвісы

«Я ‒ грамадзянін Рэспублікі Беларусь» (да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

«Я ‒  грамадзянін Рэспублікі Беларусь»  (да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на філалагічным факультэце на базе студэнцкіх груп 1–3 курсаў спецыяльнасцей «Беларуская філалогія» і «Славянская філалогія» была арганізавана віктарына «Я ‒  грамадзянін Рэспублікі Беларусь», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Віктарына была скіравана на абмеркаванне ў студэнцкай аўдыторыі пытанняў зместу і структуры дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года, узгадванне беларускіх канстытуцый савецкай эпохі 1919, 1927, 1937, 1978 гадоў, якія папярэднічалі з’яўленню Асноўнага закона 1994 года і заклалі асновы беларускай дзяржаўнасці, устанавілі сістэму дзяржаўных органаў і замацавалі асноўныя правы і абавязкі грамадзян.

Студэнтам былі прапанаваны таксама пытанні, якія заклікалі падумаць аб ролі Канстытуцыі ў прававой сістэме беларускага грамадства, іерархіі нарматыўных прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама тычыліся асэнсавання праў і абавязкаў грамадзян Рэспублікі Беларусь. Асобна актуалізавана ўвага на функцыі беларускай мовы як фактары яднання нацыі і яе ролі для захавання нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, культурных і духоўных традыцый.

Асноўная задача акцыі ‒ садзейнічаць станаўленню актыўнай грамадзянскай пазіцыі на аснове разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і павышэнню прававой і інфармацыйнай культуры студэнтаў філалагічнага факультэта, інфармаваць студэнтаў пра іх правы і абавязкі, асновы беларускага заканадаўства і дзяржаўнага ладу, сучаснай унутранай і знешняй палітыкі Беларусі.

Ініцыятарам мерапрыемства з’яўляецца куратар моладзевага праекта «Шануем мову як яднання дар» дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Анжаліка Садоўская.

bzEW1yhz.jpg

tciGaT0b.jpg

RguL1O5I1.jpg

kmRrhFD9.jpg

86cW7yw6.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.