Сэрвісы

У госці да панды – на філфак!

У госці да панды – на філфак!

14 сакавіка 2025 года, напярэдадні Міжнароднага дня панды, на філалагічным факультэце ў Кабінеце супастаўляльнага вывучэння кітайскай і беларускай традыцыйных народных культур адбылося асветніцкае, культурна-экалагічнае і прафарыентацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў 10–11 класаў СШ №154 Маскоўскага раёна «У госці да панды на філфак».

Школьнікам была прадстаўлена прэзентацыя аб філалагічным факультэце БДУ. Будучыя абітурыенты даведаліся аб тым, якія шырокія магчымасці дае факультэт, дзе сёння запатрабаваны спецыялісты з дыпломам філолага, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё маладых філолагаў. Другая частка сустрэчы была прысвечана знаёмству з кітайскімі і беларускімі традыцыямі ў галіне беражлівых адносін да прыроды і жывёльнага свету. Навучэнцы даведаліся шмат падрабязнасцей аб адным з важных сімвалаў Кітая – аб пандзе, аб асаблівасцях гэтых мілых жывёл, якія сімвалізуюць добразычлівасць, сяброўства і міралюбнасць. Хлопцы з ахвотай уключыліся ў гульню-віктарыну. Пераможцы атрымалі прызы. Ніхто не сышоў з сустрэчы без падарунку. Навучэнцы і настаўнікі, якія іх суправаджалі, падзякавалі прафесару Ірыне Казаковай і загадчыку кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства дацэнту Таццяне Марозавай за цікавае і карыснае мерапрыемства.

-5379853117480364244_121.jpg

-5379853117480364267_121.jpg

-5379853117480364238_121.jpg

panda5379853117480364252121.jpg

-5379853117480364249_121.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.