Сэрвісы

185 ГАДОЎ ПЕСНЯРУ НАРОДНЫХ ДУМ ФРАНЦІШКУ БАГУШЭВІЧУ

185 ГАДОЎ ПЕСНЯРУ НАРОДНЫХ ДУМ ФРАНЦІШКУ БАГУШЭВІЧУ

21 сакавіка споўнілася 185 гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча – паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка і грамадскага дзеяча.

“Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але наперш трэба знаць сваю” – пад такім дэвізам прайшла творчая акцыя да юбілею аўтара знакамітых радкоў і аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры на філалагічным факультэце, зладжаная студэнтамі 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства Анжалікі Садоўскай.

Студэнты падрыхтавалі прэзентацыю пра жыццёвы і творчы шлях Францішка Багушэвіча, адзначыўшы ролю яго творчасці для развіцця беларускай мовы, літаратуры і культуры. Засяродзілі ўвагу на тым, што Францішак Багушэвіч бачыў у роднай мове аснову нацыянальнай ідэнтычнасці і культурнага кода беларускага народа. Згадалі знакамітыя цытаты юбіляра пра родную мову: паэт лічыў мову “адзежай душы” і заклікаў не пакідаць яе, “каб не ўмёрлі”. Затым дзяўчаты разгадалі крыжаванку “Жыццё і творчасць Францішка Багушэвіча”, падрыхтаваную Ікан Веранікай, а таксама стварылі тэматычнае воблака слоў.

Завяршылася творчая акцыя літаратурнай кампазіцыяй з вершаў Францішка Багушэвіча на разнастайную тэматыку і аналізам іх лексічнай асновы. Мерапрыемства арганізавана ў рамках моладзевага праекта “Шануем мову як яднання дар”.

Францішак_Багушэвіч.jpg

XnuCTW9q.jpg

nsb7NkEp.jpg

rpO_obv-.jpg

7OLiNnkp.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image