Сэрвісы

Прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі выпускных класаў устаноў агульнай сядэдняй адукацыі Партызанскага раёна г. Мінска

Прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі выпускных класаў устаноў агульнай сядэдняй адукацыі Партызанскага раёна г. Мінска

26 сакавіка 2025 года на базе ДУА «Гімназія № 7 г. Мінска імя В.І. Лівенцава» адбылася прафарыентацыйная сустрэча з выпускнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Партызанскага раёна г. Мінска.

Мэта мерапрыемства – пазнаёміць вучняў выпускных класаў з філалагічным факультэтам БДУ, расказаць пра спецыяльнасці, уступныя экзамены і прахадныя балы, а таксама пра магчымасці і перспектывы прафесійнага росту пры выбары прафесіі філолага.

Загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры А. А. Акушэвіч і старшы выкладчык Н. Я. С’янава правялі прафарыентацыйную гутарку і прэзентацыю факультэта. Студэнты факультэта Ганна Чаўгун і Арцём Сакалоў падкрэслілі значнасць філалогіі ў сучасным свеце, расказалі пра спецыфіку вывучэння моў і літаратуры, правялі віктарыну з лінгвістычнымі заданнямі.

Выпускнікі актыўна цікавіліся ўмовамі паступлення і навучання, задавалі пытанні пра ўступныя выпрабаванні, выбар замежных моў для вывучэння, магчымасці праходжання практыкі і далейшае працаўладкаванне.

 изображение_viber_2025-03-26_15-42-10-905.jpg

изображение_viber_2025-03-26_15-42-10-414.jpg

изображение_viber_2025-03-26_15-42-10-116.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image