Сэрвісы

Літаратуразнаўства ў стылі TED: навука, якая натхняе

Літаратуразнаўства ў стылі TED: навука, якая натхняе

Сучасная навука патрабуе не толькі грунтоўных і актуальных даследаванняў, але і ўмення прадставіць іх так, каб яны натхнялі, захаплялі і станавіліся штуршком да новых адкрыццяў. Менавіта гэтым прынцыпам кіраваліся студэнты-даследчыкі кафедры рускай літаратуры, якія прынялі ўдзел у Міжнароднай студэнцкай навуковай канферэнцыі «Актуальныя пытанні філалагічнай адукацыі ў XXI стагоддзі». Канферэнцыя адбылася 28 сакавіка ў межах Міжнароднага форуму «Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні» на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Студэнты, якія працуюць пад кіраўніцтвам Л. В. Камлюк-Ярашэнка, выступілі на секцыі «Руская літаратура: новыя падыходы ў асэнсаванні». Іх навуковы дэбют адбыўся ў фармаце TED Talk – дынамічнай, даступнай і канцэптуальна выверанай прэзентацыі вынікаў уласных даследаванняў. Гэты фармат дазволіў выйсці за межы традыцыйнага акадэмічнага дакладу і прадэманстраваць, як строгасць навуковай думкі можа спалучацца з займальнасцю выкладання, а даследчыцкі энтузіязм – ініцыяваць жывы і натхняльны дыялог з аўдыторыяй.

Кожнае выступленне стала своеасаблівым навуковым падарожжам, якое адкрывае новыя далягляды літаратурнага аналізу.

Фяўронія Бегіян (2 курс, 5 група) прапанавала арыгінальнае прачытанне архітэктонікі вобразнай сістэмы ў рамане Н. Аляксеевай «Паўночніца». У яе даследаванні цэнтральнай стала апазіцыя «рака – званіца», разгледжаная як аснова прасторавай і сэнсавай арганізацыі тэксту.

Юлія Міхалькова (2 курс, 6 група) у дакладзе «Маніш-кар як вось часу і лёсу» разгледзела міфапаэтыку гары ў рамане Нарынэ Абгаран «З неба ўпалі тры яблыкі», прасачыўшы, як прыродны ландшафт уплятаецца ў лёсы герояў і становіцца шматслойным сімвалам.

Марыя Садчанка (2 курс, 6 група) прадставіла даследаванне «Адысеевы шляхі: вандроўкі героя ў "Пецярбургскіх монстрах" В. Сарокі». Яна прапанавала разглядаць тэкст як перавернутую «Адысею», дзе матывы вандровак асэнсаваны ў логіцы гарадскога магічнага рэалізму.

Арцём Сіліч (2 курс, 6 група) у сваім дакладзе «Пярэваратні двух светаў» выявіў традыцыі хуліцзын у «Лісіных Бродах» А. Старобінец і паказаў, як вобразы старажытнай кітайскай міфалогіі актуалізуюцца ў сучасным рамане.

Ягор Гуртаў (1 курс, 5 група) звярнуўся да праблемы сюжэтнага твіста як структуратворчага прыёму ў творы Восіпа Сянкоўскага «Навуковае падарожжа на Мядзведжы востраў». Ён паказаў, як нечаканы зрух наратыўнага вектара фарміруе гульнявую логіку тэксту.

У навуковы дыялог са студэнтамі БДУ ўключыліся студэнты БДПУ імя Максіма Танка і навучэнцы 8–11 класаў мінскіх школ (№191, 66, гімназіі №25).

Студэнт 4 курса Антон Феакцістаў упершыню выступіў у якасці навуковага кіраўніка і падрыхтаваў навучэнца 8 класа гімназіі №25 імя Рымы Шэршнёвай да правядзення даследавання «Спецыфіка ранніх камічных апавяданняў М. А. Шолахава». Навучэнец параўнаў раннія творы М. Шолахава з апавяданнямі А. Платонава і М. Зошчанкі, напісанымі ў сказавай манеры, і выявіў асаблівасці сімвалічна-вобразнай сістэмы і спецыфіку камізму кожнага з аўтараў. Выступленне Аляксея Вайсковага прыцягнула ўвагу і стала нагодай для абмеркавання спецыфікі напісання даследчых работ у школе. Асабліва прыемна было пачуць ад школьніка, што толькі пад кіраўніцтвам Антона Аляксеевіча стала цікава не толькі чытаць кнігі, але і займацца літаратуразнаўчымі даследаваннямі і адкрываць мастацкія светы.

Фармат TED Talk патрабаваў ад студэнтаў не толькі метадалагічнай строгасці, але і здольнасці ярка і займальна прадстаўляць свае ідэі. У выніку ўдзельнікі канферэнцыі не проста распавялі пра свае даследаванні, але і натхнілі аўдыторыю на новыя разважанні пра паэтыку і стылістыку літаратуры як віду мастацтва.

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены электронны зборнік матэрыялаў, дзе можна будзе азнаёміцца з прадстаўленымі дакладамі.

З артыкуламі нашых студэнтаў, якія прынялі ўдзел у канферэнцыі ў мінулым годзе, можна азнаёміцца па спасылцы: https://clck.ru/3K4Mag

Спадзяёмся, што вопыт удзелу студэнтаў у навуковай канферэнцыі стаў не толькі акадэмічным выпрабаваннем, але і важным крокам да фарміравання новай, крэатыўнай і адкрытай навуковай камунікацыі маладых даследчыкаў у сферы філалогіі.

photo_2025-03-29_13-56-33.jpg

photo_2025-03-29_14-26-41.jpg

photo_2025-03-29_13-56-52.jpg

photo_2025-03-29_14-33-13.jpg

photo_2025-03-29_13-56-48.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.