1 красавіка кафедра беларускага мовазнаўства правяла пасяджэнне круглага стала «Гістарычнае і культурнае адзінства Беларусі і Расіі», прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Адбылася зацікаўленая размова аб пунктах судакранання нашых краін у сферы адукацыйнай дзейнасці і інтэграцыі адукацыйнай прасторы, былі абмеркаваны ідэі для ўзаемадзеяння на будучыню. Удзельнікі сустрэчы, якая праходзіла ў фармаце зносін і абмену думкамі, абмеркавалі развіццё і ролю саюзных адносін Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на сучасным этапе і бачанне актуальных пытанняў патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі.
Загадчык кафедры дацэнт Г.К. Чахоўскі падчас свайго выступлення адзначыў, што ў народаў Расіі і Беларусі агульны лёс, гісторыя і будучыня, таму адметную ролю ў развіцці двухбаковых адносін сёння адыгрывае ступень уключэння моладзі ў сумесныя праекты дзвюх краін. Ён падкрэсліў глыбокія гістарычныя і культурныя сувязі народаў Расіі і Беларусі. Звяртаючы асаблівую ўвагу на неабходнасць захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне – гэта наша агульная Вялікая Перамога, наша агульная трагедыя і памяць – Георгій Канстанцінавіч адзначыў актуальнасць развіцця ўзаемадзеяння прафесарска-выкладчыцкага саставу абедзвюх краін. Ён прапанаваў калегам у бліжэйшай перспектыве прадумаць і рэалізаваць сумесныя адукацыйныя модулі (на аснове ўключанага навучання ў адукацыйныя праграмы ВНУ-партнёраў); распрацаваць сумесныя навуковыя і адукацыйныя праекты, арганізаваць культурна-адукацыйныя школы беларускай мовы для студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама сумесныя навукова-практычныя мерапрыемствы (канферэнцыі, форумы, конкурсы). Г.К. Чахоўскі адзначыў, што ў самыя цяжкія, пераломныя моманты нашай гісторыі Беларусь і Расія застаюцца самымі вернымі і надзейнымі саюзнікамі і выказаў упэўненасць, што сувязі брацкіх народаў будуць мацнець і пашырацца.
Удзельнікі круглага стала азнаёміліся з унікальным выданнем – кнігай рэктара БДУ А.Д. Караля «Человек и Время: беседы ректора со студентами-филологами», якая адкрывае шлях да разумення чалавекам самога сябе, глыбокіх падстаў міжкультурнага дыялогу, такіх складаных і важных катэгорый, як Радзіма і патрыятызм, час, адукацыя, шчасце, зменлівасць і сталасць, унутранае і знешняе.


BY 
