2 красавіка на філалагічным факультэце прайшла гутарка «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі: як гэта было?» Арганізатарам выступіла кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства. Гутарка праводзілася для маладых супрацоўнікаў кафедры, вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору і кабінета-музея традыцыйнай беларускай культуры. Загадчык кафедры дацэнт Таццяна Марозава і старшы выкладчык Святлана Крылова расказалі аб гістарычных фактах з’яўлення гэтага святочнага дня, падзяліліся асабістымі ўспамінамі аб тым часе і абставінах падпісання ў 1996 годзе Дагавора аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі, які і стаў адпраўным пунктам для з’яўленні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Таццяна Марозава таксама нагадала аб ключавых датах і этапах саюзнага будаўніцтва:
2 красавіка 1997 года быў падпісаны Дагавор «Аб Саюзе Беларусі і Расіі», які даў новы імпульс працэсу інтэграцыі дзвюх дзяржаў;
23 мая 1997 года быў прыняты Статут Саюза Беларусі і Расіі;
25 снежня 1998 года прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісалі Дэкларацыю «Аб далейшым яднанні Расіі і Беларусі»;
8 снежня 1999 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Напрыканцы прысутныя адзначылі, што веданне абставін з’яўлення дзяржаўных святаў – абавязак кожнага грамадзяніна, які любіць сваю Радзіму.


BY

