Сэрвісы

Прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта БДУ з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мінска»

Прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта БДУ з навучэнцамі  ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мінска»

09.04.25 у межах педагагічнай практыкі студэнткі 4 курса спецыяльнасці «рамана-германская (нямецкая) філалогія» Анастасія Пучынская і Ксенія Сцефанская (кіраӯнiк практыкі – дацэнт кафедры германскага мовазнаўства С.С. Катоӯская) правялi  прафарыентацыйную  сустрэчу з навучэнцамi  9 «Е» класа ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Мiнска».

Мэта мерапрыемства – пазнаёмiць старшакласнiкаӯ школы з фiлалагiчным факультэтам БДУ, праiнфармаваць аб кiрунках падрыхтоӯкi спецыялiстаӯ i спецыфiцы навучання на факультэце вядучага  ВНУ краiны.

Сустрэча суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй  фiлалагiчнага факультэта. Студэнткi расказалi  аб перспектывах навучання на фiлалагiчным факультэце, вывучаемых дысцыплiнах, насычаным студэнцкiм жыццi. Школьнiкi актыӯна цiкавiлiся, якiя экзамены патрэбна здаваць для паступлення на фiлалагiчны факультэт, якiя прафесii можна атрымаць  у вынiку вучобы, а таксама прахаднымi баламi. Мерапрыемства  прайшло ӯ спакойнай, сяброӯскай атмасферы,  паколькi студэнткi паспелi заслужыць аӯтарытэт i павагу  у школьнiкаӯ за  час праведзеных з iмi ӯрокаӯ.

Кiраӯнiцтва  школы i вучнi падзякавалi арганiзатарам сустрэчы за  магчымасць атрымаць iнфармацыю аб фiлалагiчнай адукацыi з першых вуснаӯ  i стымул  яшчэ раз задумацца аб  выбары прафесii. 

IMG-65e7b50f7b630ad8ebe6854556d058ed-V.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image