Сэрвісы

АБМЕРКАВАННЕ ДЫРЭКТЫВЫ № 12 «АБ РЭАЛІЗАЦЫІ АСНОЎ ІДЭАЛОГІІ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ»

АБМЕРКАВАННЕ ДЫРЭКТЫВЫ № 12 «АБ РЭАЛІЗАЦЫІ АСНОЎ ІДЭАЛОГІІ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ»

12 красавіка кафедра беларускага мовазнаўства правяла абмеркаванне Дырэктывы № 12 "Аб рэалізацыі асноў беларускай дзяржавы", падпісанай Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Загадчык кафедры Г.К. Чахоўскі адзначыў, што ідэалогія адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні грамадскай свядомасці і ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці. Дырэктыва з’яўляецца важным крокам да павышэння эфектыўнасці ідэалагічнай работы ў нашай краіне і актуалізацыі нарматыўнай прававой базы, якая рэгулюе дадзеную сферу. Гэта вельмі важная падзея ў грамадскім жыцці краіны. Да яе Рэспубліка Беларусь ішла больш за 20 гадоў, паколькі ні нацыянальную ідэю, ні прынцыпы ідэалагічнай палітыкі і ў цэлым ідэалогіі беларускай дзяржавы немагчыма сфармуляваць за адзін раз – яны павінны быць выпрабаваныя часам.

У дакуменце адзначаецца, што ключавымі дасягненнямі нацыянальнай ідэалогіі з'яўляюцца суверэнны характар унутранай і знешняй палітыкі, высокі ўзровень грамадскай бяспекі і міжканфесійная і міжнацыянальная згода. У ім таксама звернута асаблівая ўвага на захаванне і мадэрнізацыю ў Рэспубліцы Беларусь рэальнага сектара эканомікі, высокі ўзровень занятасці насельніцтва, адсутнасць рэзкага сацыяльнага і маёмаснага расслаення.

Для грамадзян дзесяцімільённай краіны забяспечана даступнасць і высокая якасць медыцыны, адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання; створаны сучасныя і роўныя для ўсіх умовы для заняткаў масавым спортам, далучэння да культурнай і духоўнай спадчыны. У краіне зафіксаваны і нізкі ўзровень карупцыі, сфарміраваны адказны і нацыянальна арыентаваны дзяржаўна-кіраўнічы апарат.

З іншага боку, канстатуецца ў Дырэктыве, Рэспубліка Беларусь сутыкаецца з пагрозай знешняй агрэсіі, якая прымае характар гібрыднага супрацьстаяння: інфармацыйныя войны, барацьба ідэй і сэнсаў, насаджэнне чужой дэструктыўнай ідэалогіі. «Разнастайныя каналы давядзення інфармацыі выкарыстоўваюцца недружалюбнымі сіламі з мэтай дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі, нагнятання сацыяльнай напружанасці і дэфармацыі традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей», – падкрэсліваецца ў дакуменце. Прычым у першую чаргу разбуральнае ўздзеянне накіравана на сям'ю, сістэму адукацыі, традыцыйныя канфесіі, армію, інстытуты дзяржаўнай улады.

Робяцца і спробы сказіць гісторыю, абясцэніць ролю беларускага народа ў дасягненні перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, «адмаўляць яго генацыд з боку нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, уклад у агульны вынік працы савецкіх пакаленняў, поспехі суверэннага перыяду развіцця Беларусі», – гаворыцца ў Дырэктыве.

Тэма ідэалогіі важная і актуальная для адукацыйнай галіны. Ва ўмовах дынамічна зменлівага рынку і глабальных выклікаў ідэалогія становіцца неад'емным элементам паспяховага функцыянавання адукацыйных устаноў. Яна фарміруе карпаратыўную культуру, вызначае стратэгічныя прыярытэты і спрыяе згуртаванню калектыву вакол агульных мэтаў. Ідэалогія дапамагае стварыць адзіны калектыў, дзе кожны супрацоўнік разумее сваю ролю і ўклад у агульную справу.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.