11 красавіка 2025 г. замежныя студэнты 1 і 2 курсаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Руская філалогія» (па накірунках) у рамках прафарыентацыйнай працы, развіцця міжкультурных сувязей, а таксама ў рамках узаемасувязяў паміж рознымі ступенямі адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь паўдзельнічалі ў традыцыйным вясновым фестывалі замежных моў «Omnes linguae – 2025», які праводзіцца ў Юрыдычным каледжы БДУ.
Замежныя студэнты выступілі з цікавымі творчымі нумарамі: прагучалі вершы і песні на кітайскай, туркменскай і рускай мовах.
Башымава Махым, студэнтка 2-га курса з Туркменістана, пранікнёна прачытала вершы А.С. Пушкіна «Я памятаю цудоўнае імгненне…». Чарымырадава Айша, студэнтка 1-га курса, прадставіла творчасць вядомага туркменскага паэта Мамедвелі Кемінэ, прачытаўшы верш «Garyplyk» («Беднасць»). А кітайскі студэнт Янь Вэй Хао не толькі прадэкламаваў на кітайскай мове верш «Малады Кітай» паэта-філосафа Лян Цічао, але і выканаў мастацкі пераклад тэксту на рускую мову. На фестывалі прагучалі і песні. Студэнт 2-га курса У Цянькай спеў песню «Сёмы пялёстак», а яго аднагрупнік Чжан Юй праспяваў на кітайскай мове песню «Жыццё, як летнія кветкі».
Замежных студэнтаў філалагічнага факультэта ўзнагародзілі «салодкімі» прызамі і сертыфікатамі ўдзельнікаў фестывалю, а Чжан Юй атрымаў дыплом «Лепшы голас». Але самы галоўны вынік фестывалю ў тым, што нашы студэнты змаглі выклікаць непадробную цікавасць навучэнцаў каледжа да моў і культур розных краін свету.
Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы студэнтаў да мерапрыемства прыняла выкладчык кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта БДУ Шалейка Вераніка Канстанцінаўна.









BY

