14.04.2025 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава і П. В. Бурдыка і студэнты 1 і 4 курсаў рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі круглы стол на тэму «Правы спажыўцоў Рэспублікі Беларусь».
Мэта мерапрыемства – выхаванне і фарміраванне навыкаў адказных спажывецкіх паводзін, павышэнне дасведчанасці аб правах спажыўцоў і іх значэнні ў паўсядзённым жыцці.
Перад правядзеннем мерапрыемства студэнты разгледзелі асноўныя законы і правы спажыўцоў, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь. Падчас мерапрыемстваў студэнтам былі прапанаваны праблемныя сітуацыі, якія ім прыйшлося вырашаць, грунтуючыся на сваім досведзе ў якасці спажыўцоў.
Гэтае мерапрыемства дало магчымасць студэнтам абмеркаваць сучасныя праблемы, такія як інтэрнэт-крамы, бяспека асабістай інфармацыі, рэклама і махлярства.
Студэнты адзначылі важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, распрацавалі стратэгіі і рэкамендацыі, накіраваныя на паляпшэнне абароны правоў спажыўцоў, разгледзелі паспяховыя практыкі абароны правоў спажыўцоў у іншых краінах і іх магчымае прымяненне ў Беларусі.






BY

