Сэрвісы

Віншуем пераможцаў конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы “Люстэрка слоў”!

Віншуем пераможцаў конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы “Люстэрка слоў”!

10 красавіка 2025 г. кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта і кафедра кітайскай мовы і краіназнаўства Кітая Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавалі і правялі цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы “Люстэрка слоў-2025” сярод вучняў, студэнтаў і слухачоў курсаў.

У літаратурна-творчым спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 50 навучэнцаў сэрэдніх і вышэйшых устаноў адукацыі краіны. Было даслана 120 работ. Аўтарытэтнае журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі кафедры кітайскай філалогіі, перыядычных выданняў і творчых аб’яднанняў Беларусі, вызначыла пераможцаў, сярод якіх – і студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія”: у намінацыі “Лепшы мастацкі пераклад кітайскай класічнай паэзіі на рускую мову” дыплом I ступені атрымала студэнтка трэцяга курса Садовіна Кацярына Уладзіміраўна; дыплом II ступені – студэнтка трэцяга курса Атрошчанка Мілана Вітальеўна. У намінацыі “Лепшы мастацкі пераклад кітайскай класічнай паэзіі на беларускую мову” дыплом II ступені атрымаў студэнт трэцяга курса Пятрашка Уладзіслаў Андрэевіч. У намінацыі “Лепшы мастацкі пераклад сучаснай кітайскай паэзіі на беларускую мову”  дыплом IІ ступені атрымаў студэнт чацвёртага курса Гойнаш Мацвей Андрэевіч. У намінацыі “Лепшы мастацкі пераклад сучаснай кітайскай паэзіі на рускую мову” дыплом I ступені атрымала студэнтка трэцяга курса Цэпікава Марыя Алегаўна, дыплом II ступені – студэнтка трэцяга курса Атрошчанка Мілана Вітальеўна. У намінацыі “Лепшы мастацкі пераклад  кітайскай прозы на рускую мову” дыплом III ступені атрымала студэнтка трэцяга курса Шапяцюк Паліна Сяргееўна; у намінацыі “Лепшы мастацкі пераклад кітайскай прозы на беларускую мову” дыплом III ступені атрымаў студэнт чацвёртага курса Гойнаш Мацвей Андрэевіч. Тром навучэнцам былі ўручаны дыпломы ў намінацыі “Перакладчыцкі дэбют”.

Пераможцы творчага спаборніцтва, акрамя дыпломаў, атрымалі прызы ад Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і рэдакцыі часопіса “Роднае слова”.

Конкурс мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы “Люстэрка слоў-2025” прайшоў на высокім узроўні і засведчыў вялікую цікавасць да традыцыйнай і сучаснай мастацкай славеснасці Кітая сярод моладзі нашай краіны.

IMG_2578.JPG

IMG_2672.JPG

IMG_2630.JPG

IMG_2673.JPG

IMG_2601.JPG

IMG_2567.JPG

IMG_2612.JPG

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.