23 красавіка 2025 года на філалагічным факультэце адбудуцца пасяджэнні секцый 82-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ.
Праграма канферэнцыі даступна па спасылцы.
У рамках канферэнцыі будзе прадстаўлена 505 навуковых дакладаў ў 41 секцыі. Найлепшыя работы студэнтаў і аспірантаў будуць рэкамендаваны да публікацыі ў навуковых зборніках, а таксама да ўдзелу ў конкурсах навуковых работ.
Прывітальнае слова дэкана факультэта ўдзельнікам канферэнцыі:
Дарагія Сябры!
Віншую Вас з Днём факультэцкай навукі – з адкрыццём 82-й навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта БДУ!
Для некаторых з Вас гэта будзе першы крок у навуцы… Хай ён будзе для Вас не апошні! Толькі таму з Вас, хто спазнае шчасце свайго першага навуковага адкрыцця, захочацца і надалей тварыць і ствараць!
Для большасці з Вас гэта чарговая навуковая канферэнцыя, у якой Вы прымаеце ўдзел. Рабіце свае маленькія адкрыцці. З цягам часу яны стануць вялікімі: вырастаеце Вы як навукоўцы – вырастаюць і Вашыя адкрыцці!
Не забываймася пры гэтым на слаўныя навуковыя традыцыі філалагічнага факультэта – пра навуковы даробак нашых Настаўнікаў! Працягвайце ідэі і думкі нашых легендарных выкладчыкаў – С. Х. Александровіча, Д. Я. Бугаёва, Л. І. Бурака, М. А. Жыдовіч, У. А. Карпава, В. П. Краснея, Ф. І. Куляшова, М. Р. Ларчанкі, А. Я. Міхневіча, А. А. Лойкі, Ц. П. Ломцева, С. А. Лысенка, А. Ф. Манаенкавай, Л. А. Мурынай, Б. А. Плотнікава, С. М. Прохаравай, П. І. Ткачова, Л. І. Фіглоўскай, Л. М. Чумак, А. Я. Супруна, П. П. Шубы, І. В. Шаблоўскай і многія інш.
Жадаю ўсім плённай працы і добрага настрою!
Дэкан філалагічнага факультэта


BY

