Сэрвісы

Прэзентацыя міні-праектаў «Сучасная адукацыйная прастора»

Прэзентацыя міні-праектаў «Сучасная адукацыйная прастора»

18 красавіка 2025 года ў рамках Года добраўпарадкавання адбылася прэзентацыя міні-праектаў на тэму «Сучасная адукацыйная прастора». Яе мадэратарамі выступілі загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры А. А. Акушэвіч і старшы выкладчык кафедры Н. Я. С’янава. Магістранты спецыяльнасці «Філалагічная адукацыя» прадставілі свае ідэі пра тое, як можна пераасэнсаваць адукацыйнае асяроддзе з улікам перспектыў яго развіцця, і прывялі свае прагнозы развіцця адукацыйнай прасторы на найбліжэйшыя пяць гадоў.

Сярод праектаў — прэзентацыі і даклады пра новыя інструменты педагагічнага праектавання адукацыйнага асяроддзя, якія прапануюць адкрыццё

  • мультымедыйных кабінетаў для вывучэння замежных моў,
  • інтэрактыўных лабараторый па аналізе тэкстаў з выкарыстаннем нейрасетак,
  • платформ для абмеркавання і зваротнай сувязі з вучнямі (з дапоўненай і віртуальнай рэальнасцю),
  • інклюзіўнай адукацыйнай прасторы для людзей з асаблівымі патрэбамі.

Адной з ключавых тэм стала інтэграцыя тэхналогій у навучальны працэс, якая дапаможа кожнаму раскрыць свой патэнцыял, зрабіць навучанне займальным, сучасным і эфектыўным.

4_12.jpg

6_5.jpg

5_10.jpg

3_18.jpg

2_20.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.