Сэрвісы

Цыкл мерапрыемстваў на тэму Чарнобыльскай катастрофы і экалогіі у групе замежных студэнтаў

Цыкл мерапрыемстваў на тэму Чарнобыльскай катастрофы і экалогіі у групе замежных студэнтаў

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці аб Чарнобыльскай катастрофе старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Храмчанка Т. А. быў праведзены цыкл мерапрыемстваў у групе студэнтаў першага курса факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

У рамках гэтага праекта быў арганізаваны круглы стол, на якім удзельнікі аналiзавалі стан экалогіі ва ўсім свеце і ў асобна ўзятай краіне. У дыскусійнай форме абмяркоўваліся магчымыя шляхі вырашэння экалагічных праблем, з наступным складаннем экалагічнага чэк-ліста кожным удзельнікам.

Асобнай увагі заслужыла тэма ўтылізацыі адходаў і развіццё экалагічнай свядомасці насельніцтва. Свае ідэі студэнты паспрабавалі раскрыць пры стварэнні калектыўнага праекту з выкарыстаннем мастацкіх сродкаў.

На заключным этапе былі праведзены дэбаты на тэму ядзернай энергетыкі і бяспекі атамных станцый. Актуальныя пытанні бяспекі атамнай энергетыкі ў сучасным свеце выклікалі вялікую цікавасць у групе. Былі ўзняты этычныя пытанні і дылемы, з якімі сутыкнуліся ратавальнікі і медыкі падчас ліквідацыі наступстваў Чернобыля - самай страшнай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва.

Такія мерапрыемствы дапамагаюць студэнтам не толькі пашырыць свае веды па дадзенай тэме, але і далучыцца да праблем навакольнага асяроддзя, усвядоміць сваю адказнасць за захаванне прыроды для будучых пакаленняў.

Цыкл мерапрыемстваў на тэму Чарнобыльскай катастрофы і экалогіі ў цэлым  аказаўся вельмі пазнавальным і змястоўным. Усведамляючы трагічныя наступствы ядзернай катастрофы, студэнты глыбей разумеюць важнасць беражлівых адносін да прыроды і неабходнасць прыняцця мер для яе захавання.

07.jpg

04.jpg

01.jpg

03.jpg

15_1.jpg

 16.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image