Сэрвісы

Вывучаем сакрэты натарыяльнага перакладу

Вывучаем сакрэты натарыяльнага перакладу

25.04.2025 ў рамках вывучэння дысцыпліны “Міжкультурная камунікацыя і пераклад” выкладчыкам кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок для студэнтаў 2-3 курса спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія” быў арганізаваны майстар-клас на тэму “Вывучаем сакрэты натарыяльнага перакладу”. Мэта мерапрыемства – набыццё практычнага навыку перакладу дакументацыі, якая ў далейшым мусіць быць заверана натарыяльна.

У якасці вядучай мерапрыемства была запрошана прафесійны перекладчык ТАА “Студыя перакладаў” В.П. Цалко. У працэсе працы Вольга Пятроўна паведала студэнтам пра спецыфіку працы натарыяльнага перакладчыка, дэталёва прааналізавала ўзоры ўжо закончаных перакладаў, а таксама адказала на шматлікія пытанні, звязаныя з перадачай імёнаў і назваў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспубліки Беларусь. Асаблівая ўвага была нададзена нюансам перакладу тэкстаў у штампах, пячатках і лагатыпах, паколькі менавіта гэты аспект, як правіла, выклікае шмат цяжкасцей у студэнтаў, якія праходзяць вытворчую практыку ў перакладчыцкіх бюро.

Майстар-клас прайшоў у інтэрактыўнай форме, што дазволіла ўдзельнікам абмеркаваць многія хвалюючыя іх тэмы. Студэнты адзначылі, што атрыманая інфармацыя будзе сапраўды карыснай для іх будучай прафесійнай перакладчыцкай дзейнасці. Пытанне аб правядзенні такіх мерапрыемстваў на пастаяннай аснове таксама бачыцца важным, паколькі фармат майстар-класа дазваляе хутчэй паглыбіцца ў выбраную тэму, атрымаць базавыя веды і зразумець асаблівасці кірунку.

2_22.jpg

1_19.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.