25.04.2025 старшыя выкладчыкі Дрозд Л.М., Лаўрэнцьеў С.Р. і дацэнт Талставухава В.Ф. кафедры германскага мовазнаўства ў рамках цыкла семінараў з элементамі трэнінгу "Эфектыўнасць міжасобаснага ўзаемадзеяння - залог асабістага росту і поспеху" правялі для замежных студэнтаў II курса спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" заключны семінар - трэнінг "Псіхалагічная культура і стрэс-менеджмент". Мэтай дадзенага семінара было павышэнне дасведчанасці студэнтаў аб важнасці псіхалагічнай культуры і метадах кіравання стрэсам ва ўмовах вучобы і паўсядзённым жыцці.
Запрошаным спікерам выступіў Дземянчук Алег Юр'евіч, педагог-псіхолаг БДУ, які курыруе філалагічны факультэт.
Студэнты прымалі актыўны ўдзел у прапанаваных заданнях, з цікавасцю вучыліся кіраваць сваім псіхічным станам, спраўляцца з негатыўнымі эмоцыямі, дапамагаючы адно аднаму.
Сустрэча прайшла ў прыязнай і канструктыўнай атмасферы і выклікала вялікую цікавасць у студэнтаў.
Выконваемыя трэнінгавыя практыкаванні дапамогуць студэнтам павысіць сваю стрэсаўстойлівасць, выкарыстоўваць методыкі стрэс-менедмента ў жыцці.






BY

