30.04.2025 у рамках выканання плана мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года добраўпарадкавання краіны, выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч і Ю.А. Жукава правялі круглы стол на тэму «Азеляненне ў гарадах: праблемы і шляхі стварэння камфортнага гарадскога асяроддзя» са студэнтамі другога курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія».
Мэта мерапрыемства ‒ павышэнне экалагічнай дасведчанасці студэнтаў, абмеркаванне актуальных пытанняў азелянення гарадскіх тэрыторый, выяўленне праблем і прапаноў па стварэнню камфортнага гарадскога асяроддзя, а таксама абмеркаванне сучасных тэндэнцый і перспектыў азелянення.
Студэнтам было прапанавана сфармуляваць ідэі і прадумаць рашэнні для паляпшэння якасці гарадскога жыцця.
Кожны студэнт ці група студэнтаў павінны былі распрацаваць канцэптуальны план для азелянення і больш устойлівага гарадскога асяроддзя. План павінен улічваць ключавыя праблемы, з якімі сутыкаюцца гарады пры падтрыманні зялёных зон. Студэнты паспяхова справіліся з задачай і прапанавалі крэатыўныя рашэнні для паляпшэння камфорту гарадскога жыцця.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі свае праекты, уяўляючы, як іх ідэі будуць развівацца на працягу наступных 50 гадоў, якія будучыя тэхналогіі або тэндэнцыі могуць зрабіць гарадское асяроддзе яшчэ больш камфортным.
Дадзеная сустрэча аказалася выдатнай магчымасцю для студэнтаў развіць крытычнае мысленне, прапаноўваючы свае ідэі і ўдзельнічаючы ў дыскусіі.





BY

