Сэрвісы

Акцыя "Пісьмо ў 1945 год"

Акцыя "Пісьмо ў 1945 год"

У рамках акцыі "Пісьмо ў 1945 год", якую правяла кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры (загадчык кафедры – А. А. Акушэвіч) напярэдадні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі, студэнты розных курсаў і спецыяльнасцей філалагічнага факультэта выказалі сваю ўдзячнасць і павагу тым, хто змагаўся за мірную будучыню ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Кожны мог напісаць адрасаваны ў 1945 год ліст, у якім дзяліўся сваімі думкамі і пачуццямі з героямі той эпохі. Да акцыі далучыліся студэнты 3 і 4 курсаў (кіраўнікі акцыі: дацэнт В. Ю. Дылеўская, дацэнт І. М. Саніковіч), замежныя студэнты 2 курса (старшы выкладчык Н. Я. С'янава), а таксама вучні 11 "Філ" класа Ліцэя імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ (дацэнт С. М. Захарава).

Мэта праекта — фарміраванне пачуцця патрыятызму, павагі да гісторыі сваёй сям'і і краіны, умацаванне сувязі паміж пакаленнямі. Лісты былі зачытаныя на памятных мерапрыемствах, падкрэслілі сувязь пакаленняў і важнасць захавання памяці пра подзвігі продкаў.

З асобнымі работамі можна азнаёміцца на Адукацыйным партале філалагічнага факультэта па спасылцы https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=3328

2_23.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image