Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі студэнты 1 курса спецыяльнасці "Рамана-германская (французская) філалогія" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры раманскага мовазнаўства Таццяны Анатольеўны Мазговай наведалі мемарыяльны комплекс "Шталаг-342" у горадзе Маладзечна.
Комплекс размешчаны на месцы былога нямецкага канцэнтрацыйнага лагера і створаны для ўвекавечання памяці аб ахвярах канцлагера, учыненага фашыстамі ў горадзе Маладзечна для ваеннапалонных і западозраных у сувязі з партызанамі. На тэрыторыі лагера было знішчана больш за 33 150 ваеннапалонных і мірных жыхароў, а ўсяго праз яго прайшло каля 70-80 тыс. чалавек.
Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых, усклалі кветкі да помніка і даведаліся пра трагічную гісторыю лагера, дзе ў гады вайны загінулі тысячы савецкіх ваеннапалонных і мірных жыхароў. Студэнты падкрэслілі важнасць захавання гістарычнай памяці і перадачы яе будучым пакаленням. Акцыя завяршылася хвілінай маўчання.


BY 
