5 мая 2025 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, студэнты 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» прэзентавалі свае водгукі на кінафільм Э. Клімава «Ідзі і глядзі». У творчых работах студэнтаў падкрэслівалася, што фільм – гэта чалавечы крык, які пранікае ў глыбіні свядомасці і застаецца там назаўжды. Памяць – галоўная ніць, якая злучае пакаленні, яна – адзіная абарона ад паўтарэння катастроф. «Ідзі і глядзі» – гэта заклік не адварочвацца, не забываць, не маўчаць. Гэта голас мільёнаў загінулых, які гучыць з экрана, голас, які немагчыма не пачуць.
Сярод найлепшых адзначаны водгукі Веры Казанцавай, Марыі Аніперавай, Мікіты Глузда, Таццяны Швец, Аляксея Дубоўскага, Марыі Руцкай, Ксеніі Суроўевай, Дар’і Лысікавай.
Мерапрыемства правяла дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства С.М.Якуба.


BY

