Сэрвісы

«У СВЕЦЕ СВЯТ»

«У СВЕЦЕ СВЯТ»

12 мая 2025 года на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ, у раздзеле «Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору» кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства, адбылася віртуальная прэзентацыя «Беларускія народныя традыцыі і святы».

Дадзенае мерапрыемства было арганізавана супрацоўнікамі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ на чале з загадчыкам Верай Дзянісенка з мэтай падрыхтоўкі да правядзення фальклорнай практыкі 2024 – 2025 навучальнага года.

Пачынаецца віртуальная прэзентацыя раздзелам «У свеце свят», які знаёміць з кнігай Васіля Ліцьвінкі «Святы і абрады беларусаў». Яе аўтар не толькі дэталёва аналізуе традыцыйныя святы і абрады, але і спалучае навуковы падыход з глыбокім разуменнем мясцовых традыцый, даследуе іх гістарычныя карані, сімволіку і значэнне ў сучасным жыцці беларусаў.

Кожнае свята ў беларускім календары – гэта не проста падзея, а своеасаблівы код, які захоўвае ў сабе веды пра прыроду, сямейныя адносіны і каштоўнасці, мудрасць продкаў. Таму чатыры наступныя блокі віртуальнай прэзентацыі прысвечаны падрабязнаму разгляду цыклаў каляндарна-абрадавага фальклору беларусаў: зімовага, веснавога, летняга і восеньскага. Тэматычны пошук, адбор і рэтраканверсія архіўных фальклорных запісаў праводзіліся супрацоўнікамі лабараторыі – спецыялістамі па забеспячэнні вучэбнага працэсу Кацярынай Батура і Анастасіяй Сцельмашук.

Распрацоўшчыкі прэзентацыі акцэнтуюць увагу на тое, як каляндарна-абрадавы фальклор спрыяе захаванню нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў у сучасным свеце, як гэтыя традыцыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне і якія новыя формы яны прымаюць у наш час. Таму асобнае месца ў віртуальнай вандроўцы адводзіцца тым мерапрыемствам, ініцыятарам якіх на працягу некалькіх гадоў выступала вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору, – серыі майстар-класаў «Каля Калядаў», фальклорнаму фэсту «Гуканне вясны», прэзентацыі першай батлейкі на філфаку «Казачны куфар».

Пазнаёміцца з віртуальнай прэзентацыяй можна па спасылцы https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=3261, якая будзе актыўна да 12 ліпеня 2025 года.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.