Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры раманскага мовазнаўства арганізавалі і правялі вечар жывых гісторый "Мінулых дзён жывая памяць".
Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў нашай краіне актуальная на ўсе часы. Гэтая тэма пакінула глыбокую рану і незгладжальны след у сям'і кожнага беларуса. Відавочцаў тых далёкіх і страшных падзей засталося зусім мала. Менавіта таму нам, пакаленню пераможцаў, так неабходна дакрануцца сёння да гэтых успамінаў, каб паспрабаваць зразумець, якім страшным коштам нашы бацькі і дзяды заваявалі гэтае шчасце - жыць пад мірным небам. Мы павінны памятаць пра гэта. Асабліва гэта важна зараз, калі сёй-той спрабуе перапісаць гісторыю і прынізіць ролю нашай краіны ў перамозе над фашызмам.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы А.Р. Лукашэнка, "Вялікая Перамога - адна з самых грандыёзных падзей у гісторыі беларускага народа, а подзвіг нашых воінаў - сімвал мужнасці, патрыятызму і чалавечнасці".
На нашым вечары прагучалі рэальныя гісторыі з жыцця выкладчыкаў кафедры і іх сем'яў, прагучалі песні ваенных гадоў. Завяршыўся вечар Хвілінай маўчання, светлай памяці загінуўшых у барацьбе супраць фашызму.


BY 
