12.05.2025 г. студэнты 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» прадставілі метадычныя распрацоўкі электронных модульных блокаў на аснове твораў пра Вялікую Айчынную вайну. Прэзентацыя была падрыхтавана ў рамках навучальнага курса «Арганізацыя прафесійна арыентаванай камунікацыі: лінгвістычны і метадычны аспекты» дацэнтам кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Таццянай Уладзіміраўнай Рубанік.
Знаёмства з гісторыяй стварэння вядомых песень «Кацюша», «Сіняя хустачка», «Дзень Перамогі», архіўныя дадзеныя, фрагменты экранізацыі, мастацкае выкананне літаратурных твораў, творчыя інтэрактыўныя заданні не толькі ажывілі гістарычную рэальнасць ваенных гадоў, але і дазволілі глыбей адчуць атмасферу таго часу. Гэты метадычны праект – наш уклад у захаванне памяці аб несмяротным подзвігу і падзяка ўсім Героям вайны за Вялікую Перамогу.







BY


