14 мая 2025 г. у рамках Тыдня сям’і ў БДУ для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» была арганізавана экскурсія ў аддзел ЗАГС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска (вул. Пляханава, д. 42). Навучэнцы даведаліся пра гісторыю гэтай установы, азнаёміліся з пералікам працэдур, якія выконваюцца ў яе сценах, паблукалі па ўрачыстых залах, наведалі працоўныя кабінеты і зазірнулі ў архіў. Начальнік аддзела ЗАГС Г.І.Шэмет прывяла наведвальнікам цікавыя факты па статыстыцы рэгістрацыі шлюбаў і разводаў, расказала аб папулярных і рэдкіх імёнах, якімі бацькі называюць дзяцей у апошні час, і інш. Вельмі сімвалічна, што словы пра каштоўнасць і важнасць сям’і ў жыцці чалавека, унікальнасць кожнай сям’і напярэдадні Міжнароднага дня сям’і прагучалі менавіта ў сценах ЗАГСа. Студэнты ахвотна задавалі пытанні, звязаныя з нюансамі канкрэтных адміністрацыйных працэдур і рознымі аспектамі дзейнасці ўстановы. Сустрэча, арганізаваная дацэнтамі кафедры беларускага мовазнаўства Н.В.Яфімавай і М.І.Свістуновай, прайшла цікава і пазнавальна.





BY

