Сэрвісы

Цыкл гутарак-разважанняў Цыкл “Сямейныя каштоўнасці”, прысвечаны Міжнароднаму дню сям'і і Тыдню сям'і ў БДУ

Цыкл гутарак-разважанняў Цыкл “Сямейныя каштоўнасці”,  прысвечаны Міжнароднаму дню сям'і і Тыдню сям'і ў БДУ

12–13 мая 2025 года ў рамках заняткаў па англійскай мове са студэнтамі 1 і 3 курсаў аддзялення “рамана-германская (англійская) філалогія” дацэнтам кафедры германскага мовазнаўства М. Л. Савасцюк і старшым выкладчыкам Ю. А. Жукавай праведзены цыкл гутарак на тэму “Сямейныя каштоўнасці”, прысвечаны Міжнароднаму дню сям’і і Тыдню сям’і ў БДУ.

Мэта мерапрыемстваў – выхаванне паважлівага стаўлення да інстытута сям’і і бацькоў, фарміраванне разумення сутнасці сямейных каштоўнасцей і сацыяльных роляў у сям’і, вызначэнне ролі ўласнага ўдзелу ў захаванні моцных сямейных адносін, развіццё навыкаў міжасобасных зносін.

Гутаркі складаліся з трох этапаў: прэзентацыі пра актуальнасць тэмы, якая абмяркоўваецца, і існуючыя праблемы і іх абмеркаванне; напісанне міні-эсэ па тэме на выбар і іх прадстаўленне; у завяршэнне гутаркі студэнты адлюстравалі свае высновы ў выглядзе аплікацый. Тэмы міні-эсэ: “Сям’я – гэта...”, “Мае бацькі – гэта...”, “Радасць у маёй сям’і – гэта...”, “Удалечыні ад роднага дома я буду ўспамінаць...”, “Мне не хацелася б, каб у маёй будучай сям’і...”.

Падчас разважанняў студэнты ўсвядомілі значнасць сям’і і сямейных каштоўнасцяў, якія адыгрываюць ключавую ролю ў фарміраванні асобы. Даверная атмасфера мерапрыемства спрыяла эфектыўнай камунікацыі і стымулявала ўдзельнікаў адкрыта дзяліцца поглядамі і абмяркоўваць праблемы, з якімі сутыкаюцца сучасныя сям’і. Студэнты адзначылі важнасць правядзення такіх размоў для фарміравання асабістай адказнасці за захаванне сямейных каштоўнасцей.

20250513_151133.jpg

20250513_150259.jpg

IMG_20250506_110905.jpg

IMG_20250506_110715.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.