Сэрвісы

Круглы стол «Энергетычная беражлівасць: асабістая адказнасць і грамадзянскі абавязак»

Круглы стол «Энергетычная беражлівасць: асабістая адказнасць і грамадзянскі абавязак»

28.05.2025 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава і студэнты 1 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі круглы стол на тэму "Энергетычная беражлівасць: асабістая адказнасць і грамадзянскі абавязак".

Мэта мерапрыемства – павышэнне дасведчанасці студэнтаў аб важнасці энергазберажэння, фарміраванне культуры энергазберажэння ў маладога пакалення. Студэнтам было прапанавана вывучыць тэхналогіі энергазберажэння, абмеркаваць іх перавагі, а таксама адказаць на наступныя пытанні:

1. На якія мэты затрачваецца электраэнергія хаты?

2. Як вы думаеце, як можна эканоміць электраэнергію ў хатніх умовах?

3. Чаму апошнім часам пытанні эканоміі энергіі сталі асабліва актуальнымі?

У ходзе абмеркавання студэнты пагадзіліся з тым, што энергазберажэнне – гэта сфера дзейнасці, непасрэдным чынам звязаная з паводзінамі і мысленнем спажыўцоў энергіі. Беражлівыя адносіны да энергіі павінны стаць часткай культуры кожнага грамадзяніна, а эканомія энергіі – агульная адказнасць насельніцтва.

Студэнты праявілі актыўнасць на мерапрыемстве, падзякавалі за магчымасць падзяліцца асабістым вопытам у энергаэфектыўнасці, а таксама прапанавалі свае ідэі для эканоміі электраэнергіі.

IMG_20250523_124704.jpg

IMG_20250523_124755.jpg

IMG_20250523_124904.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.