Сэрвісы

IV Міжнародны конкурс мастацкага перакладу «Кветкі з чужых палёў» – вынікі

IV Міжнародны конкурс мастацкага перакладу «Кветкі з чужых палёў» – вынікі

23 мая адбылося ўзнагароджанне пераможцаў IV Міжнароднага конкурсу мастацкага перакладу «Кветкі з чужых палёў», прысвечанага 80-годдзю Перамогі. Старшыня арганізацыйнага камітэту прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Алеся Генадзеўна Прахарэнка ўручыла дыпломы і прызы таленавітым маладым перакладчыкам. Студэнты філалагічнага факультэта  ўразілі журы перакладамі ў намінацыі “Пераклад англійскай прозы на беларускую мову”: дыплом 1 ступені атрымала Наста Даніленка (англійская філалогія, 4 курс), дыплом 2 ступні – Швец Таццяна (беларуская філалогія, 2 курс), 3 ступені ‒ Чэб Варвара і Чарамных Данііл (англійская філалогія, 3 курс). Наста Даніленка і Данііл Чарамных вылучыліся таксама і ў намінацыі “Пераклад англійскай паэзіі на беларускую мову”, атрымаўшы дыпломы 1 і 3 ступеняў адпаведна.

У працы журы конкурсу прынялі ўдзел загадчык кафедры замежнай літаратуры Г.М. Бутырчык, дацэнт кафедры замежнай літаратуры Н.С. Паваляева і выкладчык А.Ю. Пупіна. Каардынатарам конкурсу выступіла дацэнт кафедры замежнай літаратуры Н.С. Зелязінская.

DSC_0939.jpg

DSC_0937.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.