15 верасня 2025 года на філалагічным факультэце БДУ прайшоў чарговы форум па выніках летняй азнаямляльнай фальклорнай практыкі «Фальклор, час і мы». Арганізатарамі форуму традыцыйна выступілі кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства і вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору. Мерапрыемства прайшло ў дыстанцыйным фармаце.
У форуме ўзялі ўдзел выкладчыкі кафедры і студэнты спецыяльнасцей «беларуская філалогія», «руская філалогія» і «славянская філалогія» філалагічнага факультэта БДУ (усяго 50 удзельнікаў), у тым ліку замежныя студэнты спецыяльнасці «руская філалогія» (22 удзельнікі).
На форум былі прадстаўлены даклады, падрыхтаваныя пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара Ірыны Казаковай, кандыдатаў філалагічных навук, дацэнтаў Вольгі Прыемка, Таццяны Марозавай, Таццяны Лук’янавай, Славяны Шамякінай, Ірыны Шматковай, Ганны Мятліцкай, загадчыка вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору Веры Дзянісенка. Студэнты размяшчалі выступленні ў папках з прозвішчам свайго кіраўніка, а пакінуць водгук на выступленне пры жаданні можно было і выкладчыкам, і студэнтам.
Знаёмства з дакладамі паказала, што студэнты пасля праходжання практыкі атрымалі важны жыццёвы вопыт. Яны ўдзячны ўніверсітэту і факультэту за прадстаўленую магчымасць лепш пазнаць свае здольнасці да камунікацыі, сваю малую радзіму і далучыцца да набыткаў мінулых пакаленняў філолагаў – збіральнікаў фальклору.


BY

