Сэрвісы

Мерапрыемства “Газета “Універсітэт”: пішам жыццё разам”

Мерапрыемства “Газета “Універсітэт”: пішам жыццё разам”

15.09.2025 дацэнтам кафедры германскага мовазнаўства М.Л. Савасцюк у рамках заняткаў па англійскай мове было праведзена мерапрыемства “Газета “Універсітэт”: пішам жыццё разам” з беларускімі і замежнымі студэнтамі 4 курса аддзялення “рамана-германская (англійская) філалогія”.

Мэта мерапрыемства – стымуляванне цікавасці ў студэнтаў да сацыяльнага, культурнага, навуковага жыцця БДУ, адчування адзінства ўніверсітэцкай супольнасці, заахвочванне моладзі да выкарыстання надзейных крыніц інфармацыі, развіццё інфармацыйнай свядомасці.

На занятках студэнты разважалі аб функцыях газетных выданняў, іх ролі ў гісторыі і ў сучасным грамадстве, іх будучыні, прадставілі сістэматызаваную інфармацыю аб англамоўных і беларускіх газетах. Студэнтам было прапанавана прааналізаваць асноўныя характарыстыкі газет розных тыпаў, правесці параўнальны аналіз прынцыпаў арганізацыі загалоўкаў на англійскай і беларускай мовах. Асаблівая ўвага была нададзена працы з газетай «Універсітэт»: студэнты пазнаёміліся з яе гісторыяй, уважліва вывучылі змест некалькіх нумароў газеты, вылучылі найболей цікавыя для сябе тэмы і артыкулы, склалі агляд. Беларускім студэнтам былі прапанаваны фрагменты артыкулаў для спантаннага перакладу з беларускай мовы на англійскую. Праца з газетай выклікала ў студэнтаў непадробную цікавасць, паколькі кожны з іх убачыў у газеце часцінку свайго жыцця (падзеі, у якіх яны ўдзельнічалі, пра якія чулі, узгадванне пра свой факультэт, выкладчыкаў, знаёмых студэнтаў).

pp2025091163439_5.jpg

pp2025091163439_1.jpg

pp2025091163439_2.jpg

pp2025091163439_3.jpg

pp2025091163439_4.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.