Сэрвісы

Гутарка аб правілах камунікацыі ў навукова-адукацыйным асяроддзі

Гутарка аб правілах камунікацыі ў навукова-адукацыйным асяроддзі

22.09.25 у рамках духоўна-маральнага выхавання дацэнт кафедры германскага мовазнаўства Катоўская С.С. правяла са студэнтамі 2 курса 10 групы (спецыяльнасць «нямецкая філалогія») гутарку аб правілах камунікацыі ў навукова-адукацыйным асяроддзі. Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне навыкаў навуковай камунікацыі, навучанне этычным правілам і прынцыпам, выхаванне паважлівых адносін да ўдзельнікаў зносін, развiццё прафесійнай кампетэнцыі.

 Гутарка праходзіла ў рэчышчы курса "Практыкум па напісанні лінгвістычнай навуковай працы", які наведваюць студэнты па спецыялізацыi "Мовазнаўства". Неабходнасць размовы на дадзеную тэму выклікана тым фактам, што студэнтам пачатковых курсаў даводзіцца пераадольваць цяжкасці пераходу ад школы да ўніверсітэта. Яны трапляюць у зусім новае сацыяльнае асяроддзе – навукова-адукацыйнае – з яго спецыфічнай культурай зносін. Навукова-даследчая праца, якая пачынаецца ў студэнтаў, патрабуе ад іх не толькі прафесійных, але і новых сацыяльных навыкаў. Як устанавіць кантакт з аўдыторыяй? Як весці дыялог з навуковым кіраўніком? Па якіх правілах будаваць свой публічны выступ на канферэнцыі ці абароне працы? Як карэктна весці перапіску па навучальных пытаннях у сацыяльных сетках і мэсанджарах? Якіх правілаў неабходна прытрымлівацца пры адказах на пытанні, рэакцыі на заўвагі? Якія міжкультурныя фактары трэба ўлічваць пры міжнародных навуковых кантактах? Гэтыя і іншыя пытанні былі закрануты падчас мерапрыемства.

Студэнтам было прапанавана спачатку самастойна пазначыць асноўныя праблемы, якія ўзнікаюць пры зносінах з калегамі і выкладчыкамі. Затым абмяркоўваліся магчымыя шляхі іх пераадолення з пункту гледжання навучэнцаў. Пасля гэтага выкладчык сфармулявала асноўныя парады і рэкамендацыі, якія дапамогуць студэнтам правільна выбудаваць зносіны падчас навучання і навукова-даследчай працы.

Гутарка прайшла ў прыязнай, давернай атмасферы, у канцы мерапрыемства студэнты пакінулі водгукi як зваротную сувязь на Адукацыйным партале.

Image

Рэсурсы

Image
Image