Сэрвісы

НОВЫЯ АДРАСЫ СУПРАЦОЎНІЦТВА: ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ БДУ – ІНСТЫТУТ ЗАМЕЖНАЙ ФІЛАЛОГІІ І РЭГІЁНАЗНАЎСТВА ПУФУ (РФ)

НОВЫЯ АДРАСЫ СУПРАЦОЎНІЦТВА: ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ БДУ – ІНСТЫТУТ ЗАМЕЖНАЙ ФІЛАЛОГІІ І РЭГІЁНАЗНАЎСТВА ПУФУ (РФ)

29 верасня 2025 г. дэканат і кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта арганізавалі і правялі анлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі Інстытута замежнай філалогіі і рэгіёназнаўства Паўночна-Усходняга федэральнага ўніверсітэта імя М.К. Амосава (г. Якуцк). Мэта дадзенага мерапрыемства – прэзентацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў універсітэтаў дзвюх краін і наладжванне паміж імі эфектыўнага адукацыйнага, вучэбна-метадычнага і навуковага супрацоўніцтва.

Мадэратарамі сустрэчы выступілі дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік і дырэктар Інстытута замежнай філалогіі і рэгіёназнаўства Уладлен Кугураў, якія праінфармавалі супрацоўнікаў аб гісторыі, сучасным стане і прыярытэтных напрамках дзейнасці падраздзяленняў. Загадчыкі профільных кафедр расказалі аб спецыфіцы навучання, плануемых мерапрыемствах, абмеркавалі магчымыя вектары супрацоўніцтва, сярод якіх – акадэмічная мабільнасць (моўныя стажыроўкі), сеткавыя адукацыйныя праграмы на 1 і 2 ступенях, удзел студэнтаў і выкладчыкаў у алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях і навуковых праектах, публікацыя артыкулаў у навуковых часопісах БДУ і ПУФУ.

Кіраўнікі структурных падраздзяленняў двух універсітэтаў  прапанавалі падпісаць у бліжэйшай перспектыве рамачную дамову аб супрацоўніцтве з прыярытэтам на акадэмічную мабільнасць студэнтаў і магістрантаў. Таксама адабрэнне атрымала ініцыятыва супрацоўнікаў Інстытута замежнай філалогіі і рэгіёназнаўства, ветэранаў легендарнага студэнцкага будаўнічага атрада “Гаўдэамус”, назваць дадзеную праграму ў яго гонар, што будзе заклікана сімвалізаваць шматгадовую дружбу студэнцкіх атрадаў Якуціі і Беларусі.

ph0210202587129321.jpg

ph02102025776598201.jpg

ph021020254418762876.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.