Сэрвісы

ДАРЫ З ОПЦІНАЙ ПУСТЫНІ

ДАРЫ З ОПЦІНАЙ ПУСТЫНІ

У сяле Губіна Казельскага раёна Калужскай вобласці, пад духоўным заступніцтвам Увядзенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра Опціна пустынь, адбыўся міжнародны фестываль «Дні Дастаеўскага ў Опцінай пустыні – 2025». Гэта штогадовая падзея, натхнёная вандроўкай Ф.М. Дастаеўскага ў святую мясціну, збірае ўдзельнікаў з усяго свету для лекцый, квэстаў і глыбокіх разважанняў аб спадчыне пісьменніка. У рамках фестывалю прайшоў конкурс эсэ, які стаў адной з ключавых пляцовак для асэнсавання творчасці Дастаеўскага.

25 верасня 2025 года ў сценах філалагічнага факультэта БДУ адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцы конкурсу эсэ “Дастаеўскі – культурная моц Расіі”. Студэнт 3-га курса Цімафей Антонаў быў удастоены галоўнай узнагароды з рук дэкана Сяргея Аляксандравіча Важніка.

З Опцінай пустыні акрамя Дабраславёнай граматы студэнт  атрымаў залатога анёлачка – сімвал Абіцелі, які разам з расійскімі касманаўтамі абляцеў вакол Зямлі; а таксама памятныя сувеніры.

Цімафей зачытаў сваё эсэ, у якім адзначыў: «Дастаеўскі – не проста моц, ён – удар па абыякавасці. Ён немагчымы без болю». І дадаў: «Яго не чытаюць – ім заражаюцца. Гэта духоўная інфекцыя, якая мяняе хімічны склад твайго 'я'». Асаблівую падзяку ён выказаў Уладыку Іосіфу, епіскапу Мажайскаму, настаяцелю манастыра і кіраўніку журы, за высокую ацэнку яго працы, а таксама выкладчыку Таццяне Пятроўне Сідаравай, якая адкрыла яму Дастаеўскага як “жывога пісьменніка, які прапальвае сэрца”, і сваёй маме, якая з дзяцінства прывівала любоў да кніг.

Узнагароджанне стала яшчэ адным напамінам аб значнасці духоўна-асветніцкага праекта ў Опцінай пустыні, які аб'яднаў інтэлектуальны пошук і духоўнае асэнсаванне, і нагадаў аб сіле слова Дастаеўскага, якое працягвае хваляваць сэрцы.

ph02102025987654321001.jpg

ph02102025112882.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.