21 кастрычніка 2025 г. студэнты 13 і 14 груп 3 курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” разам з дацэнтам кафедры тэарэтычнага і беларускага літартуразнаўства Ірынай Шматковай і дацэнтам кафедры рускай літаратуры Аленай Івановай прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з сучаснай беларускай пісьменніцай, лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Алесяй Кузняцовай. Сустрэча адбылася ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў межах вучэбных (выязных) заняткаў па вучэбных дысцыплінах “Гісторыя славянскай літаратуры ІІ – беларуская”, “Гісторыя славянскай літаратуры ІІ – руская”, а таксама сумеснага праекта «Літаратурны Алімп Беларусі» Нацыянальнай бібліятэкі і Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Алеся Кузняцова – яркі прадстаўнік новага пакалення беларускіх аўтараў, вядомая таксама як журналіст, прадзюсар, рэжысёр. Яе кнігі «Когда трещит лёд», «Русский пасодобль», «Свет за горами», «Медаль благородных», «Девушка в черной тунике» і інш. заваявалі прызнанне ў шырокага кола чытачоў, у тым ліку на платформе «ЛітРэс».
Падчас жывой гутаркі Алеся Георгіеўна распавяла пра свой творчы шлях, літаратурныя шуканні і крыніцы натхнення, падзялілася думкамі наконт сучаснага літаратурнага працэсу, расказала пра прысутнасць сучасных аўтараў у інтэрнэт-прасторы.
Сустрэча была таксама прымеркавана да Тыдня бацькоўскай любові і адбылася акурат ў Дзень бацькі. Аўтар падзялілася сваім меркаваннем пра вобраз сучаснага героя-мужчыны, бацькі, абапіраючыся на ўжо створаных ёю персанажаў.






BY

