Сэрвісы

Літаратурны Алімп Беларусі

Літаратурны Алімп Беларусі

21 кастрычніка 2025 г. студэнты 13 і 14 груп 3 курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” разам з дацэнтам кафедры тэарэтычнага і беларускага літартуразнаўства Ірынай Шматковай і дацэнтам кафедры рускай літаратуры Аленай Івановай прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з сучаснай беларускай пісьменніцай, лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Алесяй Кузняцовай. Сустрэча адбылася ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў межах вучэбных (выязных) заняткаў па вучэбных дысцыплінах “Гісторыя славянскай літаратуры ІІ – беларуская”, “Гісторыя славянскай літаратуры ІІ – руская”,  а таксама сумеснага праекта «Літаратурны Алімп Беларусі» Нацыянальнай бібліятэкі і Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Алеся Кузняцова – яркі прадстаўнік новага пакалення беларускіх аўтараў, вядомая таксама як журналіст, прадзюсар, рэжысёр. Яе кнігі «Когда трещит лёд», «Русский пасодобль», «Свет за горами», «Медаль благородных», «Девушка в черной тунике» і інш. заваявалі прызнанне ў шырокага кола чытачоў, у тым ліку на платформе «ЛітРэс».

Падчас жывой гутаркі Алеся Георгіеўна распавяла пра свой творчы шлях, літаратурныя шуканні і крыніцы натхнення, падзялілася думкамі наконт сучаснага літаратурнага працэсу, расказала пра прысутнасць сучасных аўтараў у інтэрнэт-прасторы.

Сустрэча была таксама прымеркавана да Тыдня бацькоўскай любові і адбылася акурат ў Дзень бацькі. Аўтар падзялілася сваім меркаваннем пра вобраз сучаснага героя-мужчыны, бацькі, абапіраючыся на ўжо створаных ёю персанажаў.

ph221020257346736473647364.jpg

ph22102025937487474874837.jpg

ph22102025874873847874.jpg

ph2210202587483748734.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.