Сэрвісы

Адкрыццё стэнда “Сямейныя каштоўнасці”

Адкрыццё стэнда “Сямейныя каштоўнасці”

З нагоды Тыдня бацькоўскай любові і Дня бацькі, з мэтай умацавання значнасці для студэнтаў інстытута сям’і на кафеды рускай мовы быў адкрыты стэнд “Сямейныя каштоўнасці”. Загадчык кафедры І. С. Роўда расказаў прысутным аб стваральнай ідэі Тыдня бацькоўскай любові, якая заключаецца ў захаванні і папулярызацыі сямейных каштоўнасцей, развіцці цікавасці да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй сям’і, сваёй малой радзімы, фарміраванні грамадзянскіх і патрыятычных якасцей у моладзі. Дзень бацькі, Дзень маці – гэта новыя святы, якія ўжо сталі добрай традыцыяй беларусаў. Студэнты пазнаёміліся са зместам стэнда, параўналі свае асабістыя асацыяцыі, звязаныя з паняццем “сямейныя каштоўнасці”, з тымі, якія прапанаваны на стэндзе. Дызайн стэнда падрыхтавала старшы выкладчык кафедры А.А. Занкавец.

ph2410202576389739781726364764.jpg

ph24102025873837487447657612.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.