Сэрвісы

«Візіткі першакурснікаў 2025»: вынікі

«Візіткі першакурснікаў 2025»: вынікі

16 кастрычніка 2025 года адбылося традыцыйнае мерапрыемства філалагічнага факультэта – «Візіткі першакурснікаў». Тэматыка конкурсных нумароў – тэлеперадачы, галоўным героем якой сталі персанажы літаратурных твораў.

Яскравым элементам адкрыцця конкурснай праграмы стаў танцавальны нумар студэнтаў-куратараў філалагічнага факультэта.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік. Запрошаным госцем стала педагог-псіхолаг СППС УІВР БДУ Кацярына Смалонская.

На працягу дзвюх гадзін каманды дэманстравалі творчыя нумары, здзіўляючы арыгінальнасцю, нестандартным падыходам да ўвасаблення задумы і харызмай.

Журы заснавала спецыяльныя намінацыі:

Намінацыя «Закуліссе»; «Рамана-германская (французская) філалогія»; «Рамана-германская (нямецкая) філалогія».

Намінацыя «Прыз глядацкіх сімпатый»: «Руская філалогія».

Намінацыя «Лепшы жарт»: «Беларуская філалогія».

Намінацыя «Лепшы сцэнарый»: «Рамана-германская (італьянская) філалогія».

Намінацыя «Лепшы антураж»: «Усходняя (кітайская) філалогія».

Намінацыя «Лепшая мужчынская роля»: Францыск Скарына – Новік Яўген

Намінацыя «Лепшая жаночая роля»: Афрадыта – Вашкевіч Валерыя

Намінацыя «Лепшая відэа-візітоўка»: «Беларуская філалогія», «Рамана-германская (англійская) філалогія».

Намінацыя «Лепшая фота-візітоўка”: «Класічная філалогія»

Дадатковыя намінацыі:

«Лепшае бюджэтнае месца» – «Рамана-германская (нямецкая) філалогія».

«Лепшы псіхалагічны аналіз» (Мэры Попінс – Царкоўская Ульяна).

«Лепшае пераўвасабленне» (Малышава – Сакалоўскі Ілля).

Па выніках мерапрыемства прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

3 месца – «Рамана-германская (французская) філалогія;

2 месца - «Славянская філалогія»;

1 месца - «Класічная філалогія»;

Гран-пры конкурсу і запаветны кубак заваявала каманда «Рускай філалогіі».

Сваёй творчасцю і бязмежным талентам першакурснікі 2025 года паказалі, што вартыя быць першымі сярод першых.

ph2710202518278728738791982982.jpg

ph2710202501929783673672783.jpg

ph27102025718277346781082673.jpg

ph27102025837817287384798192892.jpg

ph2710202591288263763746761872.jpg

ph27102025918266546535652.jpg

ph2710202598718276376476379128.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.