Сэрвісы

XII Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай»

XII Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай»

24  кастрычніка 2025 г. на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся XII Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай». Фармат семінара дазволіў сабраць лепшых русістаў Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць русскую мову замежным студэнтам ў вышэйшых навучальных установах.

Мадэратар семінара – старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ціхановіч Вераніка Станіславаўна.

 Адкрыў семінар загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, дацэнт Лебядзінскі Сяргей Іванавіч. Даклад быў прысвечаны развіццю і станаўленню стратэгічнай лінгвадыдактыкі як новага напрамку ў лінгвістычнай навуцы.

Вялікую цікавасць ва ўсіх удзельнікаў выклікалі даклад і прэзентацыя па навучанні замежных студэнтаў чытанню мастацка-публіцыстычных тэкстаў кандыдата філалагічных навук, дацэнта Балтыйскага Федэральнага ўніверсітэта імя і.Канта (РФ) Зубчанкі Віялеты Вадзімаўны; выступленне кандыдата філалагічных навук, дацэнта БДУ Шасцярнёвай Ліліі Георгіеўны, у якім дакладчык прадставіла ўвазе вынікі сваёй працы з аўтэнтычнымі газетнымі матэрыяламі на занятках з замежнымі вайскоўцамі; прэзентацыя і даклад кандыдата філалагічных навук, дацэнта БДУ Маліцкага Юрыя Вячаслававіча, прысвечаныя фрэймаваму падыходу ў навучанні будучых журналістаў.

З дакладамі, тэмы якіх ахоплівалі прыватныя і агульныя пытанні мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, выступілі ўдзельнікі семінара Воранава Алена Андрэеўна (БДУ), Перзашкевіч Ганна Алегаўна (БДУ), Міхалёва Алена Мікалаеўна (БДУ). Дакладчыкі прадставілі агульнай увазе вынікі сваёй навуковай працы: асаблівасці міжкультурнай адаптацыі стратэгій маўлення ва ўмовах рускамоўнай камунікацыі; прыёмы і спосабы фарміравання комплекснага ўсведамлення граматычных катэгорый на занятках па рускай мове як замежнай; вывучэнне асаблівасцей псіхалагічнай лексікі на занятках з замежнымі студэнтамі.

У рамках семінара ажыццяўлялася работа 6 секцый:

 - сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай;

- дыскурсіўны метад у навучанні рускай мове як замежнай;

- кагнітывізм ў навучанні рускай мове як замежнай;

 - IT-падыходы да моўнай падрыхтоўкі;

- адукацыйныя стандарты ў выкладанні курса рускай мовы як замежнай;

 - руская мова ў сучаснай адукацыйнай прасторы: тэндэнцыі і перспектывы.

Усяго ў рабоце семінара прынялі ўдзел 25 спецыялістаў у галіне лінгвадыдактыкі, тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі.

Падводзячы вынікі семінара, удзельнікі адзначылі, што гэты фармат навуковай і метадычнай работы неабходны для далейшага развіцця беларускай метадычнай школы выкладання рускай мовы як замежнай.

Па выніках семінара будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў «Лінгвадыдактыка».

ph31102025108654278.jpg

ph31102025399876432.jpg

ph311020257654192790.jpg

ph31102025280120047526882.jpg

ph311020253759276518371.jpg

ph31102025876621200716.jpg

ph3110202534891777369972.png

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.