1 лістапада замежныя студэнты 4 курса спецыяльнасці «руская філалогія» разам з куратарам Аксанай Міхайлаўнай Дарагакупец-Навіцкай наведалі ХXXI Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» і паглядзелі фільм «Мой дзед» у кінатэатры «Цэнтральны».
Кінакарціна «Мой дзед» была прадстаўлена ў асноўным конкурсе мастацкіх фільмаў «Лістапада».
Фільм гледачам прадставілі рэжысёр карціны Святаслаў Уласаў і акцёры, якія сыгралі галоўныя ролі, Народны артыст Беларусі Уладімір Гасцюхін і Народная артыстка Расійскай Федэрацыі Ірына Пегава. У зале таксама прысутнічалі члены журы кінафестываля – кінарэжысёр, Народны артыст Расійскай Федэрацыі Карэн Шахназараў (старшыня журы), кінарэжысёр, лаўрэат ХХХ Мінскага міжнароднага кінафестываля «Лістапад», прафесар Чжан Чжун (Кітай) і інш.
Галоўныя героі фільма – дзед і яго ўнук, які пакутуе агарафобіяй. Дзядуля хоча дапамагчы свайму ўнуку, але мімаволі падвяргае сваё жыццё і жыццё хлопчыка небяспецы. Цяпер хлопчык павінен выратаваць іх абодвух…
У фільме падымаюцца вельмі важныя пытанні аб сямейных каштоўнасцях, адказнасці дзеда і ўнука адзін перад адным і сіле любві.
Замежныя студэнты адзначылі цікавы сюжэт карціны і падзяліліся сваімі ўражаннямі пра фільм.
«Нам фільм вельмі спадабаўся, таму што ў ім раскрываецца важная тэма сямейных каштоўнасцяў. Дзеля выратавання дзеда ўнук знаходзіць у сабе сілы пераадолець свой страх і ў адзіночку праходзіць праз небяспечную сібірскую тайгу ў пошуках дапамогі. Вызываюць захапленне розум і смеласць хлопчыка. Нас таксама глыбока кранула клапатлівае стаўленне дзеда да ўнука, гонар за яго. Гэты фільм прымусіў нас з цеплынёй успомніць сваіх уласных дзядуляў», – адзначаюць Сунь Цзяоцзяо, Чжан Сяохань, Ван Судзі і Хэ Сян.
«Мне спадабаўся гэты фільм, таму што ён прымусіў мяне адчуць сілу прывязанасці паміж роднымі людзьмі, а такая любоў можа стаць вялікай сілай», – падзяліўся Бі Жуйфэн.
«Гэты фільм – не проста кіно. Гэта ціхая, пранізлівая гутарка з самім сабой аб найважнейшым: аб памяці, аб каранях і аб сіле любві да сваіх самых блізкіх людзей», – падвёў вынік Лі Хао.





BY

