Сэрвісы

Студэнты філфака БДУ на святкаванні юбілея Людавіта Штура ў Доме дружбы

Студэнты філфака БДУ на святкаванні юбілея Людавіта Штура ў Доме дружбы

28 лістапада 2025 студэнты-славакісты і старшы выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Павел Аляксандравіч Рааго на запрашэнне Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі прынялі ўдзел ў вечары, прысвечаным 210-годдзю з дня нараджэння славацкага паэта, філолага, журналіста і грамадскага дзеяча Людавіта Штура.

З прывітальным словам да шматлікіх гасцей Дома дружбы звярнуліся старшыня Таварыства “Беларусь -- Славакія” Аляксандр Яўгеньевіч Пятровіч і консул Славацкай Рэспублікі Францішак Бача, якія адзначылі падабенства гістарычных лёсаў нашых краін і важнасць узаемадзеяння ў культурнай і іншых сферах. Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навуковай библиятэки НАН Беларусі Мікола Валянцінавіч Трус расказаў прысутным пра гісторыю і перспектывы вывучэння кантактаў паміж дзеячамі культуры Беларусі і Славакіі, а старшы выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ Павел Аляксандравіч Рааго ў сваім выступе пазнаёміў з асобай і дзейнасцю Людавіта Штура, а таксама яго роллю ў станаўленні сучаснай славацкай літаратурнай мовы і славацкай нацыі. Студэнт чацвёртага курса спецыяльнасці “Славянская (славацкая і беларуская) філалогія” Іван Чаўкота зачытаў верш Людавіта Штура “Uvítanie”, а студэнткі Ева Антонава і Кацярына Рудзько ўрывак з яго працы “Славянства і свет будучыні” – своеасаблівага духоўнага запавету, у якім выбітны дзеяч славацкага нацыянальнага адраджэння заклікае ўсе славянскія народы да ўзаемапаразумення і выказвае сваю веру ў іх шчаслівую будучыню.

ph0311202598712365.jpg

ph031120256987129837.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.