Сэрвісы

Круглы стол на тэму "Рэспубліка Беларусь у сусветным кантэксце"

Круглы стол на тэму "Рэспубліка Беларусь у сусветным кантэксце"

20.11.2025 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Л.М. Дрозд правяла выхаваўчае мерапрыемства ў фармаце круглага стала на тэму "Рэспубліка Беларусь у сусветным кантэксце" са студэнтамі 3 курса спецыяльнасці "Усходняя філалогія" ў рамках раздзела "Гісторыя і культура Вялікабрытаніі, Беларусі і Кітая" вучэбнай дысцыпліны "Другая замежная мова (англійская)-2". Акрамя навучальных мэт мерапрыемства было накіравана на выхаванне патрыятычных пачуццяў, такіх як гонар за сваю краіну, яе гісторыю, культуру і дасягненні.

Падрыхтоўка да мерапрыемства садзейнічала развіццю навыкаў самапрэзентацыі і публічнага выступлення, а таксама здольнасці да крытычнага аналізу інфармацыі і лагічнага структуравання прэзентаванага матэрыялу. Мерапрыемства дазволіла студэнтам зноў звярнуцца да гераічнага і гістарычнага мінулага свайго народа, да яго культуры, захапіцца прыгажосцю роднай прыроды.

ph251120257861286.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.