Сэрвісы

“Рыцар чалавечага духу”: да 95-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча

“Рыцар чалавечага духу”:  да 95-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча

26 лістапада 2025 года, у дзень 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча – адной з самых яркіх постацей беларускай літаратуры, студэнты 1 курса спецыяльнасці “беларуская філалогія” і магістранты спецыяльнасці “Літаратуразнаўства” філалагічнага факультэта БДУ ўзялі ўдзел у адкрыцці выставы “Рыцар чалавечага духу” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Рамантычная акрыленасць, высокая мастацкая культура, патрыятычны пафас і гуманістычнае гучанне зрабілі творы Уладзіміра Караткевіча пазнавальнымі і прыцягальнымі як для яго сучаснікаў, так і для наступных пакаленняў. Узняўшы шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, ён шмат зрабіў для абуджэння гістарычнай памяці народа.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася дырэктар БДАМЛМ Алена Макаранка, супрацоўнікі ўстановы пазнаёмілі з экспазіцыяй архіўных дакументаў.

З цікавымі паведамленнямі выступілі госці імпрэзы.

Дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ Лада Алейнік расказала пра стасункі сваёй сям’і з У.Караткевічам, падзялілася малавядомымі фактамі аб рамане пісьменніка “Каласы пад сярпом тваім”.

Загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ прафесар Сяргей Ходзін прапанаваў увазе прысутных змястоўную прэзентацыю, прысвечаную творчасці славутага суайчынніка.

Дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ Пятро Жаўняровіч расказаў аб сваёй працы над дваццаць трэцім томам збору твораў У.Караткевіча, які зараз рыхтуецца да выдання.

Ганаровы архівіст Ганна Запартыка падзялілася гісторыямі некаторых дакументаў, датычных жыцця і творчасці пісьменніка, расказала, якім чынам яны трапілі ў фонды архіва-музея.

Падсумаваў размову вядомы беларускі паэт Навум Гальпяровіч, які засведчыў, што на яго асабістую творчасць У.Караткевіч аказаў вельмі моцны ўплыў.

Уладзімір Сямёнавіч плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст. На выставе “Рыцар чалавечага духу” дакументы нанова адкрываюць культавага пісьменніка, выдатнага паэта і мастака.

ph011220257162762.jpg

ph01122025546546.jpg

t01122025172676.jpg

ph011220251727816278.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image