Сэрвісы

Са спортам па жыцці

Са спортам па жыцці

28 лістапада 2025 года кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ правяла выхаваўчае мерапрыемства «Спорт у маім жыцці». Арганізатарамі выступілі куратары кафедры – к.ф.н., дацэнт Алена Вострыкава і старшы выкладчык Святлана Крылова. На сустрэчу са студэнтамі 2 курса 13 групы спецыяльнасці «Славянская філалогія» былі запрошаны Марыя Дзякава і Вера Кулікова – студэнты 2 курса 5 групы спецыяльнасці «Руская філалогія». На мерапрыемстве прысутнічалі загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства, дацэнт Таццяна Марозава і спецыяліст кафедры Валерыя Уласевіч.

Сустрэчу адкрыла Святлана Крылова. Яна адзначыла, што займацца прафесійна спортам – гэта цяжкі шлях, які патрабуе ад чалавека шмат фізічных сіл, эмацыйнага напружання, самааддачы і ўнутранай дысцыпліны.

Марыя Дзякава і Вера Кулікова прафесійна займаюцца спортам (баскетбол). Яны паведамілі пра тое, які быў іх шлях у спорт, пра свае спартыўныя дасягненні, якія ўзнагароды яны маюць. Студэнты праявілі да выступленняў спартсменак шчырую цікавасць, актыўна задавалі пытанні. Ці не перашкаджаюць спартыўныя трэніроўкі вучобе? Які станоўчы ўплыў аказваюць заняткі спортам на фізічны і эмацыйны стан чалавека? Ці плануюць Марыя і Вера далей прафесійна займацца спортам?

Напрыканцы сустрэчы загадчык кафедры, дацэнт Таццяна Марозава адзначыла, што заняткі спортам – гэта вельмі важны аспект выхавання ў чалавеку дысцыпліны, умення арганізаваць свой час, у імкненні ставіць перад сабой задачы і дасягаць іх. Важна і тое, што спорт, здаровы лад жыцця моладзі – гэта ўпэўненасць у сваёй будучыні, у фарміраванні здаровай і моцнай нацыі.

ph02122025172678162.jpg

ph02122025781267621.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image