Сэрвісы

Конкурс перакладаў заканадаўчых актаў, прысвечаных беражліваму выкарыстанню прыродных і матэрыяльных рэсурсаў

Конкурс перакладаў заканадаўчых актаў, прысвечаных беражліваму выкарыстанню прыродных і матэрыяльных рэсурсаў

01.12.25 у рамках прававога i эканамічнага выхавання дацэнт кафедры германскага  мовазнаўства  Катоўская С.С. правяла са студэнтамі 4 курса 10 групы (спецыяльнасць "нямецкая філалогія") конкурс перакладаў заканадаўчых актаў, прысвечаных беражліваму выкарыстанню прыродных і матэрыяльных рэсурсаў. Мэтай мерапрыемства стала знаёмства студэнтаў з заканадаўчымі асновамі беражлівых адносін да рэсурсаў у Беларусі і за мяжой, развіццё прававой граматнасці і прафесійнай кампетэнцыі.

Мерапрыемства праходзіла ў рэчышчы курса "Пераклад для спецыяльных мэт", які наведваюць студэнты па спецыялізацыi "Мовазнаўства". У якасці інфармацыйнай асновы паслужылі  Закон Рэспублікі Беларусь аб энергазберажэнні ад 8 студзеня 2015 г. № 239-З і закон аб эфектыўным выкарыстанні энергіі ФРГ ад 13.11.2023.

 Студэнтам было прапанавана азнаёміцца ​​з тэкстамі дадзеных заканадаўчых актаў загадзя, выявіць падабенствы і адрозненні ў іх структуры і змесце. Акцэнт рабіўся на асноўных аб'ектах адносін у сферы энергазберажэння, якімі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, замежныя дзяржавы, замежныя і міжнародныя юрыдычныя асобы. Падкрэслівалася роля дзяржавы ў рэгуляванні энергазберажэння, т.я. асноўная дзейнасць па распрацоўцы, укараненні і кантролі за выкананнем праграм па эфектыўным і рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў вядзецца дзяржаўнымі органамі, забеспячэнне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы энергазберажэння ўваходзіць у паўнамоцтвы Савета Міністраў. У той час як у ФРГ уся работа па стварэнню і выкананню праграм па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання энергіі ўскладаецца на суб'екты гаспадарання, урадам устанаўліваюцца толькі канкрэтныя нормы па яе эканоміі. Студэнты заўважылі таксама, што айчынны заканадаўчы акт прадугледжвае меры па стымуляванні энергазберажэння, а таксама падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў у галіне прымянення энергаэфектыўных тэхналогій і ажыццяўлення энергетычнага менеджменту. Адпаведны нямецкамоўны дакумент змяшчае толькі артыкул аб штрафах за парушэнне апісаных прававых прадпісанняў.

 Пасля абмеркавання тэкстаў названых законаў студэнты прадставілі свае рэфератыўныя пераклады з рускай мовы на нямецкую. Гэта заданне мела практычную значнасць, паколькі адным з напрамкаў дзяржаўнай палітыкі РБ у сферы энергазберажэння ў законе ўказваецца міжнароднае супрацоўніцтва, што патрабуе ад выпускнікоў спецыяльнасці валодання як агульнымі, так і моўнымі прафесійнымі кампетэнцыямі ў гэтай галіне.

ph021220257836478634.jpg

ph021220253748748475.jpg

ph02122025376478364.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.