12.12.2025 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава і студэнты 2 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі тэматычную дыскусію на тэму «Клопат аб здароўі як прыярытэт дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь».
Мэта мерапрыемства – фарміраванне цэласнага ўяўлення аб здароўі як важнейшым рэсурсе асобы, павышэнне дасведчанасці аб фактарах рызыкі для здароўя і спосабах іх мінімізацыі, выхаванне культуры здаровага ладу жыцця і адказнасці за сваё здароўе.
Размова ішла аб прафілактыцы захворванняў і папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод розных узроставых груп насельніцтва, аб развіцці першаснай медыка-санітарнай дапамогі і павышэнні ролі сямейнага ўрача, аб паляпшэнні якасці спецыялізаванай медыцынскай дапамогі і пашырэнні выкарыстання тэлемедыцынскіх тэхналогій. Асаблівая ўвага надавалася пытанням псіхічнага здароўя, асабліва сярод моладзі і людзей старэйшага ўзросту.
Студэнты сфакусавалі ўвагу на канкрэтных аспектах дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя, якія выклікаюць найбольшую занепакоенасць:
1) фінансаванне сістэмы аховы здароўя;
2) рэформа першаснай медыка-санітарнай дапамогі;
3) цыфравізацыя аховы здароўя: электронныя медыцынскія карты, тэлемедыцына, штучны інтэлект;
4) дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў ахове здароўя: магчымасці і рызыкі;
5) псіхічнае здароўе насельніцтва: прафілактыка і падтрымка;
6) прадухіленне залежнасцяў і прапаганда здаровага ладу жыцця сярод моладзі.
Гэтае мерапрыемства прадаставіла магчымасць студэнтам самастойна вывучыць праблемы, звязаныя са здароўем, даведацца пра дасягненні апошніх гадоў у павышэнні даступнасці медыцынскай дапамогі і ўкараненні сучасных тэхналогій дыягностыкі і лячэння.
Удзельнікі мерапрыемства адзначылі важнасць фарміравання культуры здароўя і інтэграцыі здаровых звычак у паўсядзённае жыццё кожнага грамадзяніна і прыйшлі да высновы: здаровыя людзі – моцная краіна.



BY

