Сэрвісы

НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ СЕМІНАР «ІНАВАЦЫІ Ў ВЫКЛАДАННІ ФІЛАЛАГІЧНЫХ ДЫСЦЫПЛІН» (2026)

НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ СЕМІНАР «ІНАВАЦЫІ Ў ВЫКЛАДАННІ ФІЛАЛАГІЧНЫХ ДЫСЦЫПЛІН» (2026)

Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры 20 студзеня 2026 года правяла Навукова-практычны семінар “Інавацыі ў выкладанні філалагічных дысцыплін”, прысвечаны Дню беларускай навукі. Мадэратарам мерапрыемства выступіў Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

У праграме семінара былі прадстаўлены даклады аб прымяненні штучнага інтэлекту ў філалогіі і педагогіцы, аб выкарыстанні нетрадыцыйных формаў урокаў і стварэнні навучальных відэапраектаў. Увага надавалася мабільным дадаткам, генератыўным ШІ-чат-ботам і асобным інтэрнэт-тэхналогіям у навучанні, а таксама пытанням эмацыйнай рэгуляцыі ў лічбавым асяроддзі.

Семінар завяршыўся абмеркаваннем дакладаў і падвядзеннем вынікаў. Маладыя вучоныя змаглі задаць пытанні і атрымаць рэкамендацыі ад вопытных калег. Удзельнікі мерапрыемства падкрэслілі значнасць інавацыйных падыходаў для сучаснай філалагічнай адукацыі. З праграмай семінара можна азнаёміцца па спасылцы.

photo_t20260120154135_1.jpg

photo_t20260120154135_2.jpg

photo_t20260120154135_3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image