Сэрвісы

Натхняльнае знаёмства з дасягненнямі суверэннай Беларусі

Натхняльнае знаёмства з дасягненнямі суверэннай Беларусі

22 студзеня 2026 года супрацоўнікі кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства і вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору філалагічнага факультэта БДУ наведалі выставу дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь». Свае незабыўныя ўражанні і эмоцыі супрацоўнікі захавалі ў шматлікіх фатаграфіях і захапляльных водгуках.

Дар’я Рукавішнікава

Выстаўка “Мая Беларусь” уражвае сваім маштабам і прадуманым дызайнам, ператвараючы знаёмства з дасягненнямі нашай краіны ў прыгожае і захапляльнае падарожжа. Інтэрактыўны фармат робіць экспазіцыі максімальна даступнымі, дазваляючы наведвальнікам усіх узростаў напрамую далучыцца да нашых поспехаў. Гэтая натхняльная прастора дорыць шчырае пачуццё гонару за Радзіму і веру ў яе паспяховую будучыню.

Лізавета Шуцько

Выстава “Мая Беларусь” уразіла мяне сваёй маштабнасцю і жывой падачай гісторыі і дасягненняў краіны. Асабліва мне запомнілася, як праз яскравыя мастацкія вобразы, архіўныя фатаграфіі і элементы народнай творчасці раскрываецца характар і душа роднага краю. Я з цікавасцю пагрузілася ў віртуальныя падарожжы і інтэрактыўныя зоны, якія робяць гісторыю і культуру Беларусі па-сапраўднаму жывымі і даступнымі. Прыемна здзівіла разнастайнасць фарматаў – ад пазнавальных даследчых станцый да экалагічных усталёвак і насычанай культурнай праграмы. Пасля наведвання выставы застаецца пачуццё гонару за краіну і шчырае жаданне даведацца пра яе яшчэ больш.

Марыя Садчанка

На выставе “Мая Беларусь” для наведвальнікаў адкрыта мноства залаў і інтэрактываў, якія акунаюць у гісторыю і культуру нашай краіны, а таксама паказваюць перспектывы развіцця. Усе пляцоўкі па-свойму ўнікальныя і маляўнічыя, асабліва запомніўся інтэрактыў «Поры года». Выдатнае месца, каб даведацца пра тое, чым жыве наша краіна.

Ганна Іванова

Адной з добрых якасцяў выставы сталі разнастайныя экспазіцыі, якія прадстаўляюць як традыцыйную беларускую культуру, так і сучасныя інавацыі. Асабліва ўразілі інтэрактыўныя зоны, дзе наведвальнікі маглі пазнаёміцца з рознымі сферамі жыцця нашай краіны: спортам, навукай, медыцынай, сферай адпачынку і г.д.

Для мяне выстава стала выдатнай магчымасцю для знаёмства з тым, што робіць нашу краіну ўнікальнай. Яна стварыла прастору для дыялогу паміж пакаленнямі і натхніла на далейшае знаёмства з дасягненнямі нашай дзяржавы.

ph2301202623873797192.jpg

ph23012026182726536.jpg

ph230120268783782737.jpg

ph2301202612398773737.jpg

ph2301202654533321109.jpg

ph230120269876658506464.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image